27 лiпеня 2024, Субота, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Спынення агню ў сектары Газа не будзе

СМІ: Спынення агню ў сектары Газа не будзе

ХАМАС сарваў перамовы.

Баевікі ХАМАС адмовіліся перадаць Ізраілю спіс жывых закладнікаў. Ізраільская дэлегацыя ў сваю чаргу скасавала паездку ў Каір на перамовы пра спыненне агню на шэсць тыдняў.

Пра гэта 3 сакавіка паведамляе The Times of Israel, спасылаючыся на аднаго з ізраільскіх службоўцаў. Паводле словаў крыніцы, Ізраіль атрымаў адказ ад ХАМАС пра ўгоду датычна вызвалення закладнікаў, заключаную ў Парыжы на мінулых выходных.

Тэрарыстычная арганізацыя, якая базуецца ў сектары Газа, адмовілася перадаць Іерусаліму спіс жывых закладнікаў і паказаць, колькі палестынскіх зняволеных Ізраіль павінен вызваліць за кожнага закладніка.

Праз нездавальняльны адказ Ізраіль сёння не накіруе дэлегацыю ў Каір, расказаў чыноўнік.

Раней стала вядома, што дэлегацыі ХАМАС, Катара і ЗША прыбылі ў Каір на новы раўнд перамоваў.

Высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі ЗША паведаміў агенцтву AFP, што ў Тэль-Авіве «ў цэлым прынялі ўмовы» спынення агню, але цяпер гэтае пагадненне павінен зацвердзіць ХАМАС і пагадзіцца вызваліць частку закладнікаў, каб дамоўленасць набыла моц.

Меркавалася, што перамір'е ў сектары Газа можа наступіць да пачатку святога месяца Рамадан (у 2024 годзе выпадае на 11 сакавіка – 9 красавіка).

Са свайго боку прадстаўнік ХАМАС сказаў, што дасягненне пагаднення магчымае цягам двух дзён пры ўмове, што Ізраіль пагодзіцца на патрабаванні гэтага ісламісцкага руху.

«Калі Ізраіль пагодзіцца на патрабаванні ХАМАС, якія ўключаюць вяртанне перамешчаных палестынцаў у паўночную частку Газы і павелічэнне (аб'ёмаў – Рэд.) гуманітарнай дапамогі, гэта пракладзе шлях да пагаднення цягам наступных 24–48 гадзінаў», – заявіў ён.

Апошняе часовае перамір'е ў сектары Газа дзейнічала з 24 лістапада да 1 снежня 2023 года. За гэты час бакі абмянялі больш за 100 ізраільскіх закладнікаў на блізу 200 палестынскіх зняволеных, у асноўным гэта былі жанчыны і дзеці.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках