5 кастрычнiка 2024, Субота, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шайгу не можа паверыць

14
Шайгу не можа паверыць

Часу засталося не так ужо і шмат.

Міністр абароны РФ не можа паверыць, што Масква да гэтага часу не здолела напалохаць Захад пагрозамі.

Сяргей Шайгу ўжо ў нейкай роспачы заявіў, што краіны хаўруснікаў «проста абавязаныя пачуць сігналы Пуціна пра наяўнасць у краіне дальнабойнай зброі, здольнай паразіць тэрыторыі заходніх дзяржаваў».

Мабыць, кароткі адказ намесніка генеральнага сакратара NATO Мірча Джаанэ «Расея ведае пра наступствы такога кроку», – не тая рэакцыя, на якую тувінец спадзяваўся. У ягоным уяўленні ўсе павінны былі кінуцца ўрассыпную, упасці ніцма і маліць літасці.

Той факт, што ў Мінабароны Нямеччыны прызналі перахоп унутранай размовы нямецкіх афіцэраў пра ўдары па Крымскім мосце, але толькі паскардзіліся, што зашыфраваная сувязь дала збой, а не сталі адмаўляць сваё дачыненне, напэўна, засмучае расейскую ўладу. Час талерантнага Захаду рухаецца да заходу.

За два гады да цывілізаванага свету дайшло, якімі катастрафічнымі наступствамі павярнулася тое самае «замірэнне агрэсара», і цяпер усё больш краінаў, якія захоўвалі нейтралітэт, заяўляюць пра ваенную дапамогу Кіеву.

Шайгу яшчэ можа нядоўгі час напружваць сваю «армію пазыкоўцаў» і браць дробныя населеныя пункты коштам неймаверных стратаў. Але нядоўга.

Тэлеграм-канал «День опричника»

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках