22 красавiка 2024, панядзелак, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнку хутка прыйдзе канец»

18
«Лукашэнку хутка прыйдзе канец»
ФОТА: GETTY IMAGES

Дыктатар усё мацней уцягваецца ў цугцванг.

Беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з вайскоўцамі. Пакуль у яго на каленях сядзеў сабачка, ён пагрозліва казаў, што нібыта будзе рыхтаваць сваё войска і фантазіраваў аб небяспецы ад краін Балтыі, якія з'яўляюцца чальцамі NATO.

Тэлеграм-каналы пішуць, што Лукашэнка можа рыхтаваць агрэсіўную правакацыю каля межаў з Літвой. Пра гэта «24 Каналу» распавёў паліттэхнолаг Барыс Тызенгаўзен, заўважыўшы, што такая сітуацыя ўжо адбываецца пад выглядам вучэнняў.

Чаму Лукашэнка загаварыў пра вайну

Калі беларускі дыктатар ці Уладзімір Пуцін прыязджаюць бліжэй да межаў і кажуць, што нібыта на іх нехта хоча напасці, то, як правіла, варта чакаць зваротнай рэакцыі.

Таксама трэба звярнуць увагу на адзенне, у якім быў самаабвешчаны кіраўнік, калі казаў пра нібыта пагрозы краіне. Ён апрануў форму, якая нагадвала савецкую, але трохі мадэрнізаваную. Яе выкарыстоўваюць хіба што для парадаў.

«Лукашэнку ўсё мацней уцягваюць у гэтую правакацыю. Яму кажуць, што падалі ядравую зброю, абаранілі, таму трэба далучыцца да агрэсіўных дзеянняў. Пуцін зараз думае, дзе яшчэ можа націснуць на NATO, таму і пагражае», – сказаў Барыс Тызенгаўзен.

Літва, Латвія, Польшча ўжо рыхтуюцца да магчымага абвастрэння. Яны перакідваюць зброю і тэхніку да меж. Але Лукашэнка разумее сваю залежнасць ад Пуціна, бо калі з кіраўніком Крамля нешта адбудзецца, то яму канец.

«Бярэ ён на рукі сабачку, ці не, але гэта яму не дапаможа. Дарэчы, Лукашэнка – гэта такі ж «пуцінскі сабачка», якому шмат што дазваляюць. Але хутка гэта скончыцца», - заўважыў паліттэхнолаг.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках