У ГУВ пацвердзілі выбух на мосце ў Самарскай вобласці РФ
2- 4.03.2024, 10:20
- 10,644

З’явіліся цікавыя дэталі.
Галоўная ўправа выведкі (ГУР) вывела з ладу чыгуначны мост у Самарскай вобласці. Цяпер рух па пераправе, якой перавозілі боепрыпасы, паралізаваны.
Пра гэта паведамляе ГУР.
«Галоўная ўпрва выведкі Міністэрства абароны Украіны пацвярджае факт вывядзення з ладу чыгуначнага моста праз раку Чапаеўка ў Самарскай вобласці», - гаворыцца ў паведамленні.
Так, выбух адбыўся а 6 гадзіне 4 сакавіка. Як адзначаюць выведчыкі, мост быў пашкоджаны шляхам падрыву яго сілавых канструкцый.
"Улічваючы характар пашкоджанняў чыгуначнага моста, яго выкарыстанне будзе працяглы час немагчымым", – дадалі ў ГУВ.
Чыгуначная галіна выкарыстоўвалася РФ для транспартавання ваенных грузаў, інжынерных боепрыпасаў, вырабленых заводам АТ "Палімер" у горадзе Чапаеўск Самарскай вобласці.