27 лiпеня 2024, Субота, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі бізнэсовец Хоцін атрымаў у Расеі 9 гадоў калоніі

1
Беларускі бізнэсовец Хоцін атрымаў у Расеі 9 гадоў калоніі

Галоўнага акцыянера банка «Югра» судзілі паводле артыкула «растратa».

Бізнэсовец Юрый Хоцін, былы ўладальнік банка «Югра», атрымаў дзевяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Вырак вынес сёння Замаскварэцкі суд Масквы. Хоцін прызнаны вінаватым у растраце асабліва значнай сумы, паведамляе ТАСС.

Экс-прэзідэнт банка Аляксей Няведаў атрымаў 8,5 гады калоніі, былы старшыня праўлення банка Дзмітрый Шыляеў - 8 гадоў, дырэктарка маскоўскага філіяла банка Ніна Чарнова - 6 гадоў.

Паводле версіі абвінавачання, у 2014-2017 гадах фігуранты аформілі на падкантрольныя ім кампаніі загадзя незваротныя крэдыты ад банка «Югра». Суму выкрадзеных сродкаў следства ацаніла на 23 млрд 627 млн расейскіх рублёў. Абвінавачаныя не прызналі віны.

У ліпені 2017 года Цэнтрабанк Расеі адклікаў у банка «Югра» банкаўскую ліцэнзію за прыцягненне сродкаў насельніцтва і размяшчэнні іх у актывах нездавальняючай якасці. «Югра» займала 29-е месца па велічыні актываў сярод расейскіх банкаў. У верасні 2018 года банк быў прызнаны банкрутам.

Аляксей Хоцін - выхадзец з Беларусі. У 2019 годзе ў рэйтынгу 200 найбагацейшых бізнэсоўцаў Расеі паводле версіі Forbes ён займаў 154-е месца з багаццем амаль 700 млн даляраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках