27 лiпеня 2024, Субота, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спікер УСУ: РФ рыхтуе некалькі груп Су-34 і Су-35 для нанясення ўдараў

3
Спікер УСУ: РФ рыхтуе некалькі груп Су-34 і Су-35 для нанясення ўдараў

Раскрытыя магчымыя кірункі.

Пасля значных страт самалётаў вораг уцёк з паветранай прасторы Украіны, але зараз пачынае аднаўляць сваю актыўнасць.

Пра гэта сказаў прадстаўнік Камандавання Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат у эфіры тэлемарафона. З яго слоў, нават быў перыяд - некалькі гадзін падчас якіх ніводнай паветранай цэлі ў небе не было, бо акупанты ўбачылі, што па іх працуюць.

«Яны робяць высновы і ўцяклі з нашай паветранай прасторы», - адзначыў ён. Пры гэтым дадаў, што такая сітуацыя была часовай.

Ігнат паведаміў, што самалёты з'явіліся зноў і цягам учарашняга дня некалькі дзясяткаў кіраваных авіябомбаў таксама былі накіраваныя з розных кірункаў.

«Ну і зараз бачым на раніцу ўжо некалькі ўдарных груп Су-34 і Су-35, якія могуць рыхтавацца да нанясення ўдараў менавіта на ўсходнім і паўночным кірунках», - падкрэсліў прадстаўнік Камандавання Паветраных сіл.

Ігнат адзначыў, што пасля збіцця другога самалёта далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50, іх ужо тыдзень няма ў небе.

«Ужо сёмы дзень, калі не памыляюся, А-50 не з'яўляецца ні ў Растоўскай вобласці, ні ў акваторыі Азоўскага мора. Праціўнік заявіў, што будуць аднаўляць тыя, што на захоўванні знаходзяцца. Наколькі гэты працэс будзе хуткім ці доўгім сказаць цяжка. Але ўсё ж гэтыя самалёты ім вельмі патрэбныя для таго, каб планаваць удары, праводзіць радыёлакацыйную разведку паветранай прасторы нашай дзяржавы», - дадаў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках