27 лiпеня 2024, Субота, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон не блефаваў: французскі Генштаб накіраваў афіцыйны ліст хаўруснікам па NATO

8
Макрон не блефаваў: французскі Генштаб накіраваў афіцыйны ліст хаўруснікам па NATO

Пра што ішла размова ў лісце?

Начальнік штаба абароны Францыі генерал Цьеры Буркхард адпраўляў сваім калегам па NATO ліст з прапановай разгледзець размяшчэнне войскаў Альянсу ва Украіне.

Аб гэтым піша «Апостроф» са спасылкай на Politico.

Размова ішла аб магчымасці стварэння кааліцыі ахвочых узяць на сябе пэўныя задачы што да Украіны як укамплектаванне абаронных сістэм, навучанне вайскоўцаў, кібераперацыі і размінаванне.

«Ніводны вайсковы лідар не пашле такога кшталту ліст без яўнай падтрымкі з боку вышэйшага палітычнага кіраўніцтва сваёй краіны», - запэўніваюць у матэрыяле.

Такі зварот атрымаў адмову хаўруснікаў, а ўжо пазней з аналагічнай ініцыятывай выступіў Макрон.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках