27 лiпеня 2024, Субота, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затрыманыя больш за 40 архітэктараў: што пра іх вядомае

5
У Менску затрыманыя больш за 40 архітэктараў: што пра іх вядомае

На некаторых распачалі крымінальныя справы.

Суразмоўцы «Нашай Нівы» казалі пра 40 затрыманых архітэктараў у Менску, а разам з іх сямейнікамі лічба даходзіла да 70 чалавек.

Паводле ўдакладненых звестак, затрымліваліся не толькі архітэктары, але і іншыя праекціроўшчыкі, што тлумачыць вялікую лічбу затрыманых.

Сярод пацверджаных асоб, затрыманых у рэйдах з 14 да 16 лютага, трое мужчын пераведзеныя ў СІЗА №1 у рамках крымінальнай справы паводле артыкула 342 КК «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх».

Яшчэ двое праекціроўшчыкаў атрымалі па 7 і 15 дзён і ўжо выйшлі на волю. Лёс яшчэ аднаго архітэктара, затрыманага 14 лютага, дагэтуль невядомы.

Падчас рэйду ў той жа дзень таксама былі затрыманыя сястра аднаго з архітэктараў і жонка другога. Яны таксама нарэшце былі вызваленыя.

Падчас пратэстаў 2020 года архітэктары і дызайнеры праходзілі асобнай калонай па Менску. Паводле інфармацыі журналістаў, здымкі гэтай калоны маглі стаць нагодай для затрыманняў праекціроўшчыкаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках