16 красавiка 2024, aўторак, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вернікі абураныя пастановай арцыбіскупа Станеўскага скасаваць Вялікі пост у гонар 8 сакавіка

49
Вернікі абураныя пастановай арцыбіскупа Станеўскага скасаваць Вялікі пост у гонар 8 сакавіка
ІОСІФ СТАНЕЎСКІ
ФОТА: CATHOLIC.BY

Разгарэлася дыскусія.

Пастанова арцыбіскупа-мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Іосіфа Станеўскага скасаваць на адзін дзень Вялікі пост у гонар святкавання Міжнароднага жаночага дня ў пятніцу, 8 сакавіка, выклікала неадназначную рэакцыю сярод вернікаў, некаторых яна абурыла. Дыскусія з-за гэтай навіны разгарэлася ў сацсетках.

Нагадаем, што днямі Іосіф Станеўскі скасаваў устрыманне ад мясных страў 8 сакавіка ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі для вернікаў старэйшых за 14 гадоў.

Аднак беларускія каталікі здзіўляюцца, бо 8 сакавіка — гэта свецкае свята, а не рэлігійнае, а дыспенсацыя (вызваленне ад устрымання ад мясных страў) даецца ў сувязі з хрысціянскімі святамі. Некаторыя адзначылі, што не будуць карыстацца гэтым дазволам Станеўскага і працягнуць пільнавацца Вялікага посту.

“Цырк. Няхай біскуп сваім загадам кананізуе Клару і Розу па яго загадзе”, “А чаму вынаходства дзвюх камуністак у Вялікі пост нельга святкаваць селядцом?”, “Навошта?” - выказалі меркаванні вернікі ў сацсетках.

Пры гэтым некаторыя разглядаюць такую пастанову як мудрую.

“Мудрая пастанова. Выбар за кожным асабіста. Вось добрая нагода праявіць цярпенне і любоў да бліжніх. Адсвяткаваць разам. Павіншаваць. Усміхнуцца. І пакласці селядзец на талерку, салату, калі так адчуваеце”, - выказала меркаванне адна з каментатараў.

Тым часам каталіцкая блогер Тэрэза Клімовіч прызналася, што не разумее, навошта вернікам скасавалі абавязацельства ўстрымацца ад мяса ў пятніцу дзеля свята 8 сакавіка. Яе падпісчыкі ў каментарах выказалі салідарнасць з ёй.

“Калі я ўчора гэта прачытала, дык аслупянела”, “Гэта для тых, хто слабы, калі ты моцны, табе не патрэбна дыспенсацыя”, - выказалі меркаванне карыстальнікі.

Дадамо, што магчымасць перапыніць пост на час свята прапісаная ў Кодэксе кананічнага права ў артыкуле №1251 “Аб днях епітым'і”. Устрыманне ад мяса ці іншых відаў ежы, паводле прадпісанняў канферэнцыі біскупаў, варта выконваць ва ўсе пятніцы ўсяго года, акрамя тых, на якія прыпадае тая ці іншая ўрачыстасць.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках