Мінус бартавы гелікаптэр і не толькі: новыя дэталі знішчэння расейскага карабля "Сяргей Котаў"
25- 5.03.2024, 14:10
- 55,636
Падбітае расейскае судна “дабілі” спробы акупантаў адцягнуць яго ў Феадасійскі порт.
У ноч на 5 сакавіка ваяры Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны атакавалі расейскі карабель "Сяргей Котаў" пяццю марскімі дронамі Magura V5. У выніку пашкоджання судна з двух бакоў узарвалася артылерыйская ўстаноўка АК-176.
Акрамя самога карабля быў знішчаны таксама бартавы верталёт Ка-29. Як піша obozrevatel.com, пра гэта паведаміў Telegram-канал "Дасье Шпіёна".
Са звестак пабліка, удары пяццю безэкіпажнымі ўдарнымі катарамі Magura V5 па патрульным караблі праекта 22160 “Сяргей Котаў” былі нанесеныя а 00:50. Судна атакавалі паблізу Феадосіі.
Пры гэтым экіпаж карабля ведаў аб пагрозе, якая насоўвалася на яго: са звестак “Дасье Шпіёна”, марскія дроны, якія рухаліся ў яго кірунку, былі выяўленыя акупантамі яшчэ а 00:15. Але гэта не дапамагло захопнікам абараніцца.
“Удары былі нанесеныя па абодва бакі карабля. Паводле інфармацыі крыніцы, падчас атакі адбыўся падрыў артылерыйскай устаноўкі АК-176 і знішчэнне бартавога верталёта Ка-29”, - паведаміў паблік.
Нягледзячы на атрыманыя пашкоджанні, як у выніку ўдараў марскіх дронаў, так і з-за выбухаў на борце, на працягу некаторага часу карабель яшчэ заставаўся на плаве. “Дабілі” яго спробы акупантаў адцягнуць пашкоджанае судна ў порт Феадосіі.
“Падчас руху патрульны карабель праекту 22160 “Сяргей Котаў” затануў. Аб лёсе экіпажа пакуль нічога не вядома”, - рэзюмаваў аўтар канала.