Z-каналы прызналі, што Расея саступіла Украіне бітву за Чорнае мора
4- 5.03.2024, 14:37
- 10,626
Чарнаморскі флот прапануюць тэрмінова эвакуаваць.
Расейскія ваенкары прызнаюць паразу Чарнаморскага флоту ад украінскіх надводных дронаў. Z-канал Fighterbomber паведамляе, што пасля патаплення патрульнага катара «Сяргей Котаў» расейскія вайскоўцы змірыліся са стратай кантролю над Чорным морам.
Прапагандысты прапануюць эвакуаваць флот з Севастопаля, бо супрацьстаяць хуткаходным украінскім дронам караблі ўжо не здольныя, піша «Дыялог.UA».
"Можна канстатаваць, што БЭКі паказалі сваю найвышэйшую эфектыўнасць, і прыняць, што на сённяшні момант вялікія караблі эфектыўна супрацьстаяць БЭКам не могуць", – прызнаецца прапагандыст.
Ён таксама падкрэслівае, што Расеі неабходна тэрмінова пачаць распрацоўку сваіх надводных дронаў. Сацсеткі адзначаюць, што прызнанне з'яўляецца сур'ёзным ударам па іміджы расейскай арміі і дэманструе эфектыўнасць украінскіх вайсковых інавацый.