27 лiпеня 2024, Субота, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы ўпаў ужо трэці «падазроны лятаючы аб'ект» за 48 гадзін

4
У Польшчы ўпаў ужо трэці «падазроны лятаючы аб'ект» за 48 гадзін

На адным - характэрныя надпісы.

У Польшчы ўпаў ужо трэці «падазроны лятаючы аб'ект» за 48 гадзін. У аўторак, 5 сакавіка, фрагмент паветранага шара быў знойдзены ў горадзе Кервіку недалёка ад Шчытна.

Як паведамляе RMF FM, метэазонд мог прыляцець на тэрыторыю Польшчы з расейскай Калінінградскай вобласці РФ, якая мяжуе з краінай на поўначы. Гэтая версія пацвярджаецца тым, што на шары выяўленыя надпісы кірыліцай. На месца падзення шара прыбылі адпаведныя службы.

У панядзелак, 4 сакавіка, два такія аэрастаты ўпалі каля вёскі Варкалак каля Мілакува і ў горадзе Харшы недалёка ад Венгажэва. Абодва гарады размешчаныя ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве. Вядома, што ні на адным з аэрастатаў не было ніякіх спецыялізаваных прылад.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках