21 траўня 2024, aўторак, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя будзе ўдзельнічаць у набыцці 800000 снарадаў для Украіны

8
Францыя будзе ўдзельнічаць у набыцці 800000 снарадаў для Украіны

Парыж падтрымаў ініцыятыву Прагі.

Францыя падтрымлівае чэшскую ініцыятыву набыцця 800 тысячаў артылерыйскіх снарадаў для Украіны і будзе ў ёй удзельнічаць.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, паведамляе Bloomberg.

«Чэшская ініцыятыва надзвычай карысная, мы яе падтрымліваем, мы будзем у ёй удзельнічаць. Яна заключаецца ў тым, каб шукаць боепрыпасы ўсюды, дзе яны даступныя і сумяшчальныя з пастаўленым намі абсталяваннем», – адзначыў Макрон падчас сустрэчы з прэзідэнтам Чэхіі Пятром Павелам.

Гаворачы пра сродкі на набыццё боепрыпасаў Макрон расказаў, што «гэта можа быць двухбаковая мабілізацыя, супрацоўніцтва з трэцімі бакамі, двухбаковае фінансаванне, таксама як і еўрапейскае фінансаванне».

Ён дадаў, што для набыцця боепрыпасаў можна задзейнічаць і Еўрапейскі фонд міру.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках