21 траўня 2024, aўторак, 0:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус пазычыў паводле стаўкі 422 даляры за дзень і забыўся: Праз 27 гадоў прыгадаў і пайшоў у суд

13
Беларус пазычыў паводле стаўкі 422 даляры за дзень і забыўся: Праз 27 гадоў прыгадаў і пайшоў у суд

Што было далей.

Беларус спрабаваў праз суд вярнуць пазыку, якую выдаў знаёмай 27 гадоў таму. Грошы ён не атрымаў, да таго ж выдаткаваў на судовыя разборкі.

У далёкім 1996 годзе Сцяпан даў пазыку знаёмай Наталлі (імёны змененыя) 42,2 тысячы даляраў. Бакі падпісалі распіску, у якой было ўказана, што грошы жанчына павінна вярнуць 30 верасня, прычым дадаткова яна павінна была плаціць штодзень 422 даляры з наступнага дня пасля атрымання пазыкі, гэта значыць з 10 верасня. Год у паперы пазначаны не быў, вынікае з судовых дакументаў, піша «Люстэрка».

Праз 27 гадоў абое апынуліся ў судзе – Сцяпан спрабаваў спагнаць з Наталлі 4161,34 рубля (а таксама выдаткі на судовыя разборкі). З матывавальнай часткі пастановы суда вынікае, што гэта запазычанасць у адсотках за 1–3 кастрычніка 2020 года. За тры дні «набегла» 1266 даляраў (422 за дзень). У пераліку на нацвалюту атрымалася крыху больш за 4160 рублёў. З дакументаў незразумела, чаму пытанне ўзнікла менавіта пра гэтыя даты. Можа быць, у судовых дакументах – памылка.

Сама пазычальніца ў судзе заявіла, што абавязальніцтвы паводле той распіскі яе давернік выканаў яшчэ ў 1996 годзе ў поўным аб'ёме. Яна таксама прасіла суд ужыць тэрміны пазовавай даўнасці ў гэтай справе.

«Паколькі распіска змяшчае дату і месяц вяртання грашовай сумы, якія ідуць за днём атрымання пазыкі, і не змяшчае ўказанне на іншы год, суд прыходзіць да высновы, што атрыманне і вяртанне грашовай сумы былі абумоўленыя адным, 1996 годам», – гаворыцца ў дакуменце з суда.

Суддзя заявіў, што тэрмін пазовавай даўнасці ў патрабаванні вяртання пазыкі скончыўся ў 1999 годзе. І паколькі Сцяпан не звяртаўся ў суд з патрабаваннем вяртання пазыкі, то суд прыйшоў да высновы, што тэрмін пазовавай даўнасці ў патрабаваннях аб спагнанні адсоткаў за карыстанне грашыма таксама скончыўся.

Больш за тое, з мужчыны спагналі 1100 рублёў на карысць Наталлі, каб пакрыць выдаткі на прадстаўніка (адваката).

Сцяпан з такой пастановай не пагадзіўся і спрабаваў яе абскардзіць. Ён указаў, што Наталля была асуджаная за махлярства ў дачыненні да іншых асобаў. Але суд падтрымаў першапачатковую пастанову, а з яго спагналі яшчэ 750 рублёў – за адваката Наталлі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках