6 траўня 2024, панядзелак, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самы вялікі статак аленяў у Беларусі знялі падчас пераходу дарогі

23
Самы вялікі статак аленяў у Беларусі знялі падчас пераходу дарогі

Відэафакт.

Чытачка «АўтаГродна» дзеліцца відэа, якое яна зняла на дарозе паміж Гародняй і Азёрамі. Проста перад ёй праезную частку перасек статак аленяў.

– Я ведала, што каля Стрыеўкі жыве вялікая папуляцыя аленяў, але яшчэ ні разу іх не сустракала. На выходных нарэшце ўбачыла, – кажа дзяўчына.

– Калі хочаце таксама сустрэць аленяў, едзьце па дарозе «Гародня – Азёры» блізу 5-6 раніцы. Але будзьце асцярожныя, яны могуць выбегчы нечакана. Нездарма на гэтым участку Р-145 столькі папераджальных знакаў, – піша дзяўчына.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках