27 лiпеня 2024, Субота, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паводка ў Расеі набірае абароты: пад ваду сыходзіць Сібір

39
Паводка ў Расеі набірае абароты: пад ваду сыходзіць Сібір

У Цюменскай вобласці рыхтуюцца да прарыву дамбаў.

У Расеі працягваецца паводка, вада прыбывае, падтапляючы ўсё новыя вобласці, пішуць расейскія СМІ.

Так, у пятніцу раніцай было эвакуавана сяло Камінскае ў Курганскай вобласці Расеі пасля таго, як узровень вады там узняўся за ноч на 1,4 метра. Як паведаміў губернатар рэгіёну Вадзім Шумкоў, найбліжэйшыя дні паводка можа дасягнуць Кургана.

Акрамя таго, у Арэнбургу ўзровень вады ў рацэ Урал падняўся да 1 143 см, паводка дайшла да шматкватэрных дамоў. За ноч у Арэнбуржскай вобласці затоплены яшчэ блізу 3 тысяч дамоў, праводзіцца масавая эвакуацыя.

Пры гэтым паводка дабралася ўжо да Заходняй Сібіры, падтапіўшы яшчэ тры вобласці. Паведамляецца, што моцна падняўся ўзровень вады ў рацэ Том, на якой размешчаны Томск і Кемерава. У выніку ў Томскай вобласці падтопленыя больш за 100 дамоў, тры населеныя пункты адрэзаныя ад горада. У Кемераўскай вобласці з берагоў выйшла рака Мрасу, затоплены пасёлак Усць-Кабырза. На відэа жыхары расказваюць, што вада змыла жывёлу, пабудовы і гаспадарчы інвентар. У Новасібірскай вобласці падтоплены 200 пляцаў.

У Цюменскай вобласці пачынаецца прэвентыўная эвакуацыя насельніцтва з некаторых населеных пунктаў, піша ТАСС. Пры гэтым улады Цюменскай вобласці не выключаюць прарыву дамбаў, якія абараняюць буйныя населеныя пункты, іх умацоўваюць. Небяспечныя з'явы пры паводках у Цюменскай вобласці чакаюцца 20 красавіка. Пік паводкі прыпадзе на 23 - 25 красавіка.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках