27 лiпеня 2024, Субота, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн «дараваў» амерыканскім студэнтам пазыкі за навучанне на больш чым $7,4 млрд

31
Байдэн «дараваў» амерыканскім студэнтам пазыкі за навучанне на больш чым $7,4 млрд

Ад пазык «вызваліліся» 277 тысячаў студэнтаў.

Амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн спісаў пазыкі за навучанне для 277000 амерыканскіх студэнтаў памерам больш за $ 7,4 млрд. Пра гэта паведаміла выданне CNN.

Выданне адзначыла, што адміністрацыя прэзідэнта спісала студэнцкія пазыкі амерыканцам у больш чым 40 штатах у рамках апошняй праграмы аблягчэння пазык.

Агульны памер скасавання студэнцкіх пазык пры прэзідэнцтве Байдэна дасягнуў $153 млрд, што сумарна, як адзначае CNN, складае больш за 9% усіх нявыплачаных пазык у федэральных студэнцкіх крэдытах.

Многія рэспубліканцы раскрытыкавалі намаганні Байдэна ў спісанні студэнцкіх крэдытаў, сцвярджаючы, што прэзідэнт перакладае выдаткі на падаткаплацельнікаў, якія пастанавілі не ісці ў каледж або якія ўжо заплацілі за яго самі, паведаміла выданне.

CNN адзначыла, што яны таксама кажуць, што Байдэн ігнаруе пастанову Вярхоўнага суда, які летась скасаваў падпісаную ім праграму спісання студэнцкіх крэдытаў. Гэтая праграма павінна была б спісаць да $20000 для пазычальнікаў, якія зарабляюць менш за $125 000 даляраў за год, і каштавала б бюджэту, паводле ацэнак, блізу $400 млрд.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках