27 лiпеня 2024, Субота, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ пашкодзілі пункт упраўлення расейскай групоўкі войскаў «Цэнтр» у Луганску

4
УСУ пашкодзілі пункт упраўлення расейскай групоўкі войскаў «Цэнтр» у Луганску

З'явіліся падрабязнасці моцных выбухаў.

У акупаваным Луганску ўдзень 13 красавіка раздаліся выбухі, а затым над горадам узняўся густы чорны дым.

Пазней у Страткаме УСУ паведамілі, што ў Луганску быў пашкоджаны варожы пункт кіравання.

«Сілы абароны Украіны паспяхова пашкодзілі пункт кіравання групоўкі войскаў «Цэнтр» супраціўніка ў акупаваным Луганску», - гаворыцца ў паведамленні.

Больш дэталёвай інфармацыі ўкраінскі бок пакуль не паведаміў.

Удзень у данецкіх пабліках паведамлялася аб выбуху ля машынабудаўнічага завода. Паводле звестак аналітыкаў, там была база рамонту вайсковай тэхнікі.

Акупанты сцвярджаюць, што былі скарыстаныя дзве ракеты Storm Shadow. Са слоў «кіраўніка» акупацыйнай адміністрацыі Леаніда Пасечніка, украінскія вайскоўцы нанеслі ўдар па машынабудаўнічым заводзе.

Нагадаем, што ўдзень 13 красавіка ў акупаваным Луганску прагрымелі выбухі. «Прыляцела» па збоі варожай тэхнікі ў раёне машынабудаўнічага завода.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках