Ізраіль ударыў па вялікім аб'екце «Хезбалы» для вытворчасці зброі
- 14.04.2024, 14:56
- 8,480
У ЦАХАЛ раскрылі падрабязнасці.
ЦАХАЛ ударыў па вялікім аб'екце «Хезбалы» ў вытворчасці зброі ў Лібане. Гэта здарылася пасля таго, як стала вядома, што ўдары па Ізраілю наносіліся не толькі з Ірана, але і з Лібана, Ірака, Емена.
Пра гэта паведамляе прэс-служба ЦАХАЛ.
«Нядаўна ў адказ на абстрэлы, выпушчаныя ў бок паўночнага Ізраіля цягам ночы, знішчальнікі ЦАХАЛ нанеслі ўдар па значным аб'екце ў вытворчасці зброі «Хезбалы» ў раёне Набі-Чыт, глыбока ў Лібане», - гаворыцца ў паведамленні.
Удар Ірана па Ізраілю
Іран запусціў па тэрыторыі Ізраіля дзясяткі ўдарных беспілотнікаў і ракет, пачынаючы з вечара 13 красавіка.
Паведамлялася, што «дзясяткі ракет» былі запушчаныя і з Лібана на поўнач Ізраілю, і ў адказ ЦАХАЛ нанёс удар па шэрагу вайсковых структур у Лібане. Таксама ўдары ажыццяўляліся з Ірака і Емена. Увогуле Іран выпусціў па Ізраілю больш за 300 дронаў і ракет.
Адзначым, што Ізраіль ужо плануе «сур'ёзны адказ» на беспрэцэдэнтны запуск беспілотнікаў і ракет з тэрыторыі Ірана. Пры гэтым Ізраіль паабяцаў каардынаваць адказ з хаўруснікамі.