Лукашысты адмовіліся асудзіць атаку сваіх іранскіх хаўруснікаў
- 14.04.2024, 15:37
- 14,334

І выдалі максімальна дзіўную заяву.
Лукашэнкаўскае МЗС толькі да поўдня выступіла заявай по поводу атаки своих союзников из Ирананаконт атакі сваіх хаўруснікаў з Ірана на Ізраіль. Дакладней, гаворка ішла аб «канфлікце на Блізкім Усходзе», але хто менавіта яго пачаў і хто павінен скончыць, у паведамленні не пазначана.
- Беларусь глыбока занепакоеная эскалацыяй сітуацыі ў блізкаўсходнім рэгіёне. Мы паслядоўна выступаем за мірнае ўрэгуляванне канфлікту на Блізкім Усходзе палітыка-дыпламатычнымі сродкамі.
Звяртаемся да ўсёй сусветнай супольнасці, міжнародных арганізацый ужыць захады і кансалідаваць намаганні для неадкладнай стабілізацыі абстаноўкі, - гаворыцца ў заяве.
Грамадзянам Беларусі, якія плануюць паездкі ў рэгіён, МЗС раіць «строга ўлічваць сітуацыю і адсочваць афіцыйныя паведамленні авіяцыйных уладаў наконт увядзення абмежаванняў на выкарыстанне паветранай прасторы, а таксама аб прыпыненні працы аэрапортаў».