УСУ знішчылі расейскі танк Т-90, абсталяваны мінным тралам і «мангалам»
4- 17.04.2024, 20:48
- 6,618

Відэафакт.
Пілоты РУБпАК 116-й брыгады тэраабароны знішчылі варожы танк Т-90 у раёне Мар'інкі на Данецкім кірунку.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, гэты танк у так званай экспартнай камплектацыі Т-90С абсталяваны мінным тралам і «мангалам».
«Т-90С пераважна пастаўляліся паводле кантрактаў у Індыю, але частка танкаў у сувязі з няякаснай зборкай заставалася ў РФ», – дадалі ў публікацыі.