31 траўня 2026, Нядзеля, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маладзечне заўважылі, што з «цаглінкамі» іх хлебазавода пачало адбывацца нешта незвычайнае

4
У Маладзечне заўважылі, што з «цаглінкамі» іх хлебазавода пачало адбывацца нешта незвычайнае
Фота: Kraj.by

На прадпрыемстве растлумачылі «загадкавую» з’яву.

Жыхары маладзечанскага мікрараёна звярнулі ўвагу, што чорны хлеб «цаглінка», які прадаюць у іх, «перастаў чарсцець». Цяпер ён застаецца свежым некалькі дзён. Пра тое, чаму так адбываецца, на хлебазаводзе расказалі выданню Kraj.by.

Хлеб, які прыцягнуў увагу жыхароў мікрараёна Лясныя, пякуць на Маладзечанскім хлебазаводзе. Ён называецца «Баярскі», прадаецца нарэзаны і ў боханках.

Людзі заўважылі, што апошнім часам з прадуктам нешта адбылося. Цяпер «цаглінка» пяць-шэсць дзён застаецца мяккай, нібыта яе толькі што спяклі. Хтосьці адчуў новы саладкаваты прысмак. Пры гэтым батона такое новаўвядзенне не закранула: ён губляе свежасць, як звычайна.

Пра тое, што ж адбылося з «Баярскім», расказалі на хлебазаводзе.

«Мы сапраўды ўнеслі некаторыя змены ў тэхналогію вытворчасці, — паведаміла маркетолаг Наталля Сярпілава. — Дадаўка, якая цяпер выкарыстоўваецца, бяспечная і дазволеная на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Мы прытрымліваемся прынятых у нашай краіне стандартаў якасці».

Цяпер мясцовы чорны хлеб застаецца свежым на працягу ўсяго тэрміну яго рэалізацыі. Гэтыя тэрміны для рознага хлеба розныя — ад 36 да 96 гадзін.

«Мы вельмі рады, што нашы спажыўцы ацанілі змены ў нашым хлебе і ім смачна. Абавязкова заходзьце ў крамы па наш хлеб», — адзначыла Сярпілава.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках