Украінская выведка: Пашкоджаныя чатыры ўстаноўкі С-400 і тры РЛС
9- 18.04.2024, 13:15
- 21,394
Падрабязнасці ўдару УСУ па аэрадроме ў Джанкоі.
У выніку атакі УСУ на расейскі вайсковы аэрадром акупантаў у Джанкоі пашкоджаны чатыры пускавыя ўстаноўкі ЗРК С-400, тры радыёлакацыйныя станцыі, пункт кіравання сродкамі СПА і апаратура назірання за паветранай прасторай "Фундамент-М". Страты жывой сілы і авіяцыі ворага ўдакладняюцца.
Пра гэта 18 красавіка паведамілі ў Галоўнай управе выведкі Мінабароны Украіны. Там адзначылі, што спіс знішчаных цэляў ворага абнаўляецца.
Нагадаем, пасля выбухаў у Джанкоі (часова акупаваны Крым) у Сеціве з'явілася фотапацвярджэнне пашкоджанай і знішчанай тэхнікі супрацьпаветранай абароны краіны-агрэсаркі РФ.
Ракеты дасталі яе ў раёне вайсковага аэрадрома 39-га гелікаптэрнага палка 4-й арміі ВПС і СПА (в/ч 46453) супраціўніка.