1 траўня 2024, Серада, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: Украіна «спартыўнымі самалётамі» атакавала адзіны стратэгічны радар РФ

10
Forbes: Украіна «спартыўнымі самалётамі» атакавала адзіны стратэгічны радар РФ

Гэта частка маштабнай стратэгіі.

Наступнай цэллю украінскіх рабатызаваных самалётаў з выбухоўкай пасля завода ў гарадах Елабуга стаў буйны расейскі радар, радыус дзеяння якога перавышае 3000 км. Ён устаноўлены ў горадзе Кавылкіна (Мардовія), за 600 км ад лініі фронту ва Украіне. Аб гэтым піша Forbes.

На мінулым тыдні Украіна выкарыстоўвала дальнабойныя дроны, каб пашкодзіць масіўны радар, але, як паведамляецца, спудлавала. Падчас другой спробы ўжо было бліжэй. Дроны наблізіліся да радыёлакацыйнай устаноўкі са 145 мачтамі, вышыня кожнай з якіх — блізу 30 метраў.

На відэа, знятым, мяркуючы з усяго, расейскімі грамадзянамі, відаць, як мадыфікаваны спартыўны самалёт "Аэрапракт А-22" ляціць у бок РЛС "Кантэйнер", а затым клубы дыму ўзнімаюцца над месцам выбуху.

“Кантэйнер” не знішчыць адным дронам. Радар знаходзіцца за сотні міль ад украінскіх пазіцый, яго кампаненты размешчаны на аддаленай адлегласці адзін ад аднаго. Але варта чакаць, што Украіна працягне наносіць удары па гэтым унікальным радары.

РЛС “Кантэйнер” ацэньваецца на 110 млн даляраў. Гэта адзіны ў Расеі загарызонтны радар, накіраваны на захад для назірання за паветранай прасторай Еўропы. Іншыя буйныя расейскія радары адсочваюць тое, што адбываецца на поўначы.

Сігнал радыёлакатара адлюстроўваецца ад іёнасферы і абгінае крывулю Зямлі. Падчас халоднай вайны сусветныя ядзерныя дзяржавы разгортвалі такія радары для ранняга папярэджання аб набліжэнні атамнага удару. Сёння яны таксама дазваляюць выяўляць і адсочваць самалёты, ракеты і дроны з вельмі вялікай адлегласці.

Гэтыя радары не абавязкова такія ж дакладныя, як звычайныя, якія адсочваюць перадавую. Наадварот, магутныя радары павінны быць неўспрымальнымі да ўсяго, акрамя ўдарнай зброі самай вялікай далёкасці, якой валодаюць нямногія. На працягу большай часткі поўнамаштабнай вайны камандзіры расейскіх СПА маглі быць спакойныя: "Кантэйнер" знаходзіўся далёка за межамі дасяжнасці ўкраінскіх дронаў.

Але пры замежнай дапамозе найлепшыя ўкраінскія інжынеры распрацавалі зусім новыя ўдарныя дроны далёкага дзеяння. А з пачатку гэтага года гэтыя дроны праляталі сотні кіламетраў углыб Расеі і наносілі ўдары па авіябазах, штаб-кватэрах, нафтабазах і стратэгічных прадпрыемствах.

Адзін з самых далёкіх удараў быў 2 красавіка, калі УСУ накіравалі як мінімум адзін беспілотнік А-22 у расейскую асаблівую эканамічную зону "Алабуга", дзе выпускаюць іранскія дроны "Шахед".

Буйны дрон самалётнага тыпу лічыцца адным з найлепшых з прыкладна 15 украінскіх беспілотнікаў далёкага дзеяння. Ён дастаткова буйны, змяшчае дастаткова выбухоўкі і паліва для працяглага палёту. Яго кошт складае 90 000 даляраў - параўнальна танны.

На ўзроўні вытворчасці робат А-22 маштабуецца. Са звестак Conflict Intelligence Team, пасля нападу ў Елабузе варта чакаць новых вылазак беспілотнікаў.

Менавіта гэта і адбылося праз два тыдні, калі прынамсі адзін А-22 накіраваўся ў бок радара “Кантэйнер”.

Пакуль занадта рана казаць аб магчымых пашкоджаннях РЛС: нават падзенне адной або некалькіх вышак не прывядзе да адключэння радара - але калі вывесці з ладу цэнтр яго кіравання, тады вышкі апынуцца бескарыснымі.

Пасля двух рэйдаў за тыдзень можна з упэўненасцю сказаць, што Украіна поўная рашучасці здушыць, калі не знішчыць "Кантэйнер", адзначаюць журналісты. Гэта відавочна частка маштабнай стратэгіі, каб зрабіць украінскую паветраную прастору больш бяспечным для ўкраінскіх вайсковых самалётаў, у тым ліку для еўрапейскіх знішчальнікаў F-16, якія павінны прыбыць найбліжэйшымі тыднямі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках