2 траўня 2024, Чацвер, 5:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль нанёс зваротны ўдар па Іране

Ізраіль нанёс зваротны ўдар па Іране

Ракеты знішчылі вайсковую авіябазу каля горада Ісфахан.

Войска абароны Ізраіля нанесла паветраны ўдар па тэрыторыі Ірана.

Аб гэтым паведамляе ABC News.

Выданне са спасылкай на амерыканскага чыноўніка адзначыла, што ізраільскія ракеты знішчылі аб'ект у Іране.

Іранскае інфармацыйнае агенцтва Fars паведамляе, што каля аэрапорта ў цэнтральным горадзе Ісфахан прагрымелі выбухі, але "іх прычына невядомая".

Пазней Fars дадало, што “тры выбухі” прагрымелі каля вайсковай авіябазы Шэкары паблізу Ісфахана.

Пасля вайскоўцы Ірана заявілі аб збіцці некалькіх беспілотнікаў і падкрэслілі, што "на гэты момант не было ракетнай атакі" па краіне.

“Некалькі беспілотнікаў былі паспяхова збітыя супрацьпаветранай абаронай краіны, пакуль няма паведамленняў аб ракетнай атацы”, - заявіў прадстаўнік касмічнага агенцтва Ірана Хасейн Далірыян.

Іранская тэлевізія паведаміла, што сілы СПА збілі тры беспілотнікі ў небе над Ісфаханам.

У правінцыі размешчаны некалькі іранскіх ядзерных аб'ектаў, у тым ліку цэнтр іранскай праграмы для ўзбагачэння ўрана Натанз.

Іранскія СМІ паведамілі, што ў выніку атакі ядзерныя аб'екты не пацярпелі.

"Ядзерныя аб'екты ў правінцыі Ісфахан знаходзяцца ў поўнай бяспецы", – паведамляе агенцтва Tasnim са спасылкай на "надзейныя крыніцы".

Ізраіль заявіў ЗША, што не нацэльвае ракеты на іранскія ядзерныя аб'екты, паведамляе CNN са спасылкай на высокапастаўленага амерыканскага чыноўніка.

Тэлеканал Fox News паведамляе, што "добра дасведчаная вайсковая крыніца" апісвае ўдар як "абмежаваны".

The New York Times цытуе трох іранскіх афіцыйных асоб, якія пацвердзілі, што быў нанесены ўдар па вайсковай авіябазе паблізу Ісфахана, не паведамляючы, якая краіна ажыццявіла атаку.

Іранскія СМІ паведамілі аб прыпыненні палётаў над гарадамі Ісфахан, Шыраза і Тэгеран. У сталічным аэрапорце Імама Хамейні скасаваныя ўсе авіярэйсы. Са звестак CNN, некалькі рэйсаў былі перанакіраваныя над паветранай прасторай краіны.

Маштабны напад Ірана на Ізраіль

Уночы 14 красавіка Іран маштабна атакаваў Ізраіль ударнымі беспілотнікамі і ракетамі. Ракеты запускаліся з тэрыторыі Ірана і марыянеткамі іранскага рэжыму з тэрыторыі Ірака, Сірыі, Лібана і Емена.

У кірунку Ізраіля было запушчана больш за 200 дронаў і блізу 150 ракет. Ізраіль у партнёрстве з ЗША, Вялікабрытаніяй, Францыяй і супольнікамі на Блізкім Усходзе збілі амаль усе цэлі, за выключэннем некалькіх балістычных ракет.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках