30 траўня 2024, Чацвер, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паветраныя сілы Украіны: Адбыўся пераломны момант у вайне

9
Паветраныя сілы Украіны: Адбыўся пераломны момант у вайне

У першую чаргу для расейскіх лётчыкаў.

Прадстаўнік Паветраных сіл УСУ Ілля Еўлаш заявіў, што знішчэнне расейскага стратэгічнага самалёта Ту-22М3 стала пераломным момантам у вайне.

У эфіры нацыянальнага тэлемарафону ён паведаміў, што ва Украіны ёсць сродкі, якімі вайскоўцы могуць знішчаць цэлі на такіх вялікіх дыстанцыях.

«Гэта пераломны момант. У першую чаргу для расейскіх лётчыкаў. Яны разумецьмуць, што нават на вялікай дыстанцыі яны могуць быць знішчаныя. І ніводная іх такая атака не застанецца беспакаранай», - сказаў спікер.

Еўлаш адзначыў, што раней ужо былі знішчаныя А-50. Ён падкрэсліў, што сёння расейцы атрымалі чарговае пацвярджэнне таго, што Украіна можа мадыфікаваць розныя сродкі, якія могуць даставаць на такія вялікія дыстанцыі і эфектыўна атакаваць варожыя самалёты.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках