20 траўня 2024, панядзелак, 22:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская выведка раскрыла, чым збілі расейскі бамбавік Ту-22М3

6
Брытанская выведка раскрыла, чым збілі расейскі бамбавік Ту-22М3

Гэтая зброя ўжо выкарыстоўвалася для знішчэння іншага рэдкага самалёта.

Расейскі стратэгічны бамбавік Ту-22М3 быў збіты ўкраінскай ракетай С-200. Акрамя таго, адзначаецца, што за час поўнамаштабнага ўварвання Расеі на тэрыторыю Украіны РФ страціла сама меней 100 баявых самалётаў. Пра гэта ў сацсетцы Х паведамляе Міністэрства абароны Вялікабрытаніі са спасылкай на звесткі выведкі.

Экспэрты нагадваюць, што інфармацыю аб збіцці аднаго з бамбавікоў паведаміла вайсковая выведка Украіны, а ў сеціве распаўсюджваліся паведамленні аб тым, што Ту-22М страціў кантроль у паветры і пасля ўпаў у полі.

Міністэрства абароны Расеі пацвердзіла, што бамбавік разбіўся і што пошукава-выратавальная аперацыя працягваецца, але не прызнала збіццё.

Са звестак брытанскай выведкі, паведамленні аб выкарыстанні ракеты С-200 з'яўляюцца праўдзівымі і гэтая падзея стала чарговай паспяховай украінскай атакай супраць ВПС РФ.

Экспэрты мяркуюць, што гэтая ракетная сістэма, магчыма, з'яўляецца той жа самай, што выкарыстоўвалася для збіцця расейскага А-50У 23 лютага 2024 года.

“Гэта першы выпадак збіцця стратэгічнага бамбавіка сродкамі СПА Украіны. Цалкам магчыма, што на сёння Расея страціла не менш за 100 баявых самалётаў”, - падкрэсліваюць у мінабароны Брытаніі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках