4 траўня 2024, Субота, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Велізарная аплявуха Расеі: ва УСУ паказалі на цікавую дэталь, звязаную з «Камунай»

1
Велізарная аплявуха Расеі: ва УСУ паказалі на цікавую дэталь, звязаную з «Камунай»

Досыць сімвалічна.

Прадстаўнік Украінскай добраахвотніцкай арміі Поўдзень Сяргей Братчук пракаментаваў пашкоджанне ў часова акупаваным Крыме карабля ЧФ РФ "Камуна", які прызначаны для ўздыму падводных лодак і патанулых грузаў.

“Уласна, на гэтую хвіліну ўсё што вядома, у асноўным паведамілі Ваенна-марскія сілы. Але, ёсць інфармацыя, што, магчыма, гэты карабель "Камуна" прымаў удзел у працах на месцы знішчэння флагманскага крэйсера "Масква", – распавёў ён у эфіры тэлемарафону.

Братчук дадаў, што гэта дастаткова сімвалічна, як вялізная аплявуха для Расеі.

“Улічваючы, што гэта сапраўды рарытэт яшчэ імператарскага Чарнаморскага флоту, то для “скрепной” Расеі сёння яшчэ маем вялізную эмацыйна-маральную аплявуху. І вядома, гэта не можа не цешыць. У кожным выпадку, калі судна выконвала адпаведныя функцыі, то мы разумеем, што сёння гэтыя функцыі ўжо выконваць не могуць. Для іх гэта мінус, а для нас – плюс”, - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках