3 траўня 2024, Пятніца, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скаргу палітвязня «паводле справы Ціханоўскага» зарэгістравалі ў Камітэце правоў чалавека ААН

3
Скаргу палітвязня «паводле справы Ціханоўскага» зарэгістравалі ў Камітэце правоў чалавека ААН
ЗМІЦЕР ПАПОЎ

Грамадзяніна РФ Змітра Папова асудзілі на 16 гадоў пазбаўлення волі.

Скаргу палітвязня Змітра Папова, якога асудзілі паводле «справы Ціханоўскага», зарэгістравалі ў Камітэце правоў чалавека ААН праз год пасля яе падачы. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна» са спасылкай на адвакатку Змітра Марыю Колесаву-Гудзіліну.

«У нашай скарзе мы пісалі, што былі парушаныя 19, 21, 25 артыкула Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. А таксама 14 і 9 артыкулы – усё, што тычыцца мірных сходаў, пазбаўлення волі, і таксама, калі мы кажам так, што суд быў не незалежны, на парушэнне судовага працэсу», – расказала падрабязнасці адвакатка.

Яна ўдакладніла, што сярод пералічаных у іх скарзе артыкулаў аб правах, якія былі парушаныя, указаныя правы на свабоду і асабістую недатыкальнасць, на справядлівы і публічны разгляд справы кампетэнтным судом, на тое, каб бесперашкодна прытрымлівацца сваіх меркаванняў, а таксама права на мірныя сходы і ўдзел у вядзенні дзяржаўных справаў як непасрэдна, так і праз прадстаўніка без якой-небудзь дыскрымінацыі.

Адвакатка патлумачыла, што палітвязень «Зміцер Папоў проста ішоў міма», а «Сяргея Ціханоўскага бачыў толькі аднойчы».

«Важна адзначыць, што Зміцер Папоў проста ішоў міма. Проста ён сябраваў з Арцёмам Саковым і аднойчы толькі бачыў Сяргея Ціханоўскага, калі яму падносіў паўэрбанк – і гэта ёсць на адным стрыме, і ўсё. Папоў сядзіць ні за што. Але ведаеце, калі яго пазбаўляюць свабоды за тую дзейнасць, якая была на канале “Краіна для жыцця”, таксама мы кажам, што тут парушаная свабода меркавання», – патлумачыла Колесава-Гудзіліна.

Паводле ейных словаў, Зміцер Папоў ужо ведае, што ягоную скаргу зарэгістравалі ў КПЧ ААН.

Нагадаем, што яго асудзілі на 16 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму за «арганізацыю масавых беспарадкаў», «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», «перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў» і «распальванне варожасці».

Зміцер Папоў быў мадэратарам сацсетак «Краіны для жыцця», знік увечары 4 чэрвеня 2020 года. Ён грамадзянін Расеі. У сябе на радзіме кіраваў праектамі «Мужчынская дзяржава» і «Сканар». Перад знікненнем ён запісаў відэа, у якім паведаміў, што яго шукаюць міліцыянеры і хочуць затрымаць у межах крымінальнай справы.

Толькі праз некалькі дзён стала вядома, што яго асудзілі на 15 сутак арышту і перавезлі ў Менск у ізалятар часовага ўтрымання. Адтуль яго перавялі ў СІЗА-1. У ліпені 2020 года Папову было абвешчанае абвінавачанне паводле крымінальных артыкулаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках