13 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кадыраў паспрабаваў давесці, што не хворы, але атрымалася толькі горш

Кадыраў паспрабаваў давесці, што не хворы, але атрымалася толькі горш

Відэафакт.

Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў паспрабаваў развеяць чуткі аб сур'ёзных праблемах са здароўем, але атрымалася толькі горш.

Раней “Новая газета. Европа” выпусціла расследаванне, у якім паведамлялася, што медыкі дыягнаставалі ў яго “некроз падстраўнікавай залозы”.

У сувязі з гэтым, як сцвярджаюць журналісты, крамлёўскі рэжым ужо шукае свайму стаўленіку замену, якой можа быць камандзір спецназа “Ахмат” Апці Алаўдзінаў.

Каб зняпраўдзіць усё гэта чачэнскі дыктатар надумаў апублікаваць у сябе ў Telegram-канале відэа са сваёй нарады з сілавікамі, якая, магчыма, мусіла пераканаць гледачоў, што ён цалкам здаровы і ўсё яшчэ здольны выконваць свае абавязкі.

Аднак на самай справе карціна, якая паўстала перад гледачамі, стварае зусім супрацьлеглае ўражанне, паколькі выглядае ён там практычна як позні Брэжнеў, піша nv.ua.

На апублікаваных кадрах відаць, што, седзячы ў сваім крэсле, Кадыраў амаль не рухаецца, а ягонае маўленне павольнае і млявае, быццам ён пад нейкімі прэпаратамі.

Такім чынам відэа, якое павінна было пераканаць гледачоў у тым, што з ваенным злачынцам нібыта “ўсё ў парадку”, толькі яшчэ больш пагоршыла сярод карыстальнікаў сацсетак падазрэнні наконт яго магчымага хуткага скону.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках