24 чэрвеня 2024, панядзелак, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковы экспэрт: Ракеты ATACMS лёгка разнясуць усю расейскую СПА ў Крыме

14
Вайсковы экспэрт: Ракеты ATACMS лёгка разнясуць усю расейскую СПА ў Крыме

Колькі іх для гэтага патрэбна?

Уночы на 17 красавіка ў раёне Джанкоя быў нанесены ўдар па расейскім аэрадроме, дзе акрамя авіяцыі размяшчаўся дывізіён СПА, які складаецца з комплексаў ЗРС С-400.

Вынікам удару стала знішчэнне чатырох пускавых ЗРС С-400, не менш за тры РЛС, а менавіта 92Н2Е, 91Н6Е, і унікальнага комплексу “Фундамент-М”. Гэты ўдар адразу выклікаў пытанне: а колькі неабходна ATACMS, каб цалкам вывесці з ладу крымскую СПА? Давайце разбяромся, піша ўкраінскі вайсковы экспэрт Аляксандр Каваленка.

Атака на аэрадром

Пасля ўдару па аэрадроме ў раёне Джанкоя расейскія прапагандысцкія пляцоўкі тут жа сталі паведамляць аб тым, што Украіна ажыццявіла ўдар балістычнымі ракетамі ATACMS, але ўсе яны былі збітыя. Затым сталі з'яўляцца паведамленні аб тым, што не ўсе... А праз некаторы час расейскіх ура-патрыётаў і зусім накрылі панічныя настроі - у сувязі з рэальнымі вынікамі ўдару.

Пасля было апублікаванае відэа, на якім быў зняты пуск шасці ракет MGM-140B Block 1A, які адносілі менавіта да ўдару па Джанкоі. Зыходзячы з гэтага, патэнцыял удару складаў менавіта шэсць балістычных ракет.

У сваю чаргу, на апублікаваных пазней спадарожнікавых здымках на аэрадроме ў Джанкоі было выразна зафіксавана шэсць разнесеных па дыстанцыі асяродкаў узгарання. Гэта значыць, усе ракеты даляцелі да месца прызначэння.

Эфектыўнасць удару была максімальнай, але ўзнікае пытанне: а колькі ж можа ў цэлым спатрэбіцца ракет гэтага тыпу для вываду з ладу расейскай СПА ў Крыме?

Якое СПА ў Крыме

Расейская супрацьпаветраная абарона ў часова акупаваным Крыме прадстаўленая наступнымі падраздзяленнямі.

18-ы зэнітна-ракетны полк. Тут асобна варта нагадаць, што 18-ы ЗРП (в/ч 85388) - гэта здраднікі феадасійскага палка, якія перайшлі на бок акупантаў у 2014 годзе. У наш час гэты полк размешчаны трыма дывізіёнамі на мысе Тарханкут, у Джанкоі і ў Феадосіі. З нядаўніх часоў дывізіён у Джанкоі не баяздольны ад слова зусім.

12-ы зэнітна-ракетны полк. А гэта ўжо еўпатарыйскія здраднікі, якія перайшлі на бок РАВ у 2014 годзе. Яны прадстаўлены дывізіёнамі ў раёне Еўпаторыі і Севастопаля.

3-і радыётэхнічны полк. Радыётэхнічныя сродкі 3-га РТП размяшчаюцца на мысе Тарханкут.

Такім чынам, расейская СПА прадстаўленая двума палкамі з комплексамі вялікага радыюсу дзеяння ЗРС С-400, якія стаяць на ўзбраенні, якія нас і цікавяць як асноўныя сродкі перахопу рознага кшталту цікавых паветраных аб'ектаў дагукавога і звышгукавога тыпу.

Як нейтралізаваць СПА

Мы з вамі былі сведкамі, наколькі эфектыўна ў Джанкоі быў знішчаны дывізіён шасцю ракетамі ATACMS. Фактычна дзякуючы гэтаму «інцыдэнту» поўнач часова акупаванай паўвыспы Крым апынаецца не прыкрытая ад пранікнення і пралёта нейкіх сярэдне-і буйнагабарытных аб'ектаў.

У выпадку ж знішчэння дывізіёна ў Феадосіі не прыкрытым становіцца цэлы маршрут з поўначы на паўднёвы ўсход Крыма або вельмі цікавы кірунак з улікам нейкіх незаконных лагістычных пабудоў. З іншага боку, збольшага гэтая незаконная пабудова тыпу мост знаходзіцца пад прыкрыццём 1537-га ЗРП (Новарасійск). Але гаворка нават не пра іх.

Агулам удар шасці ракет MGM-140B Block 1A па аэрадроме каля Джанкоя вывеў з баяздольнага стану ўвесь дывізіён 18-га ЗРП. То бок, гэта мінімальны паказчык эфектыўнага задзейнічання дадзенай кампаненты, і яго варта разглядаць як базісны. Іншымі словамі, для вывядзення з ладу іншых дывізіёнаў неабходны ўдарны патэнцыял ад шасці ракет і больш.

Думаю, не трэба быць геніем, каб разлічыць, што ў цэлым для вывядзення з баяздольнага стану кампаненты СПА вялікага радыусу дзеяння тыпу ЗРС С-400 у Крыме неабходны рэсурс з не меней 24 ракет MGM-140B Block 1A.

Але зноў жа, гэта калі мэтай з'яўляецца поўная нейтралізацыя ЗРС С-400 у Крыме.

Высновы

Удары па аэрадромах Бярдзянска і Луганска ў 2023 годзе, а таксама па джанкойскім у 2024-м паказалі, што на першы погляд не новая балістычная ракета MGM-140B Block 1A з'яўляецца недасяжным аб'ектам для расейскіх умоўна сучасных сродкаў СПА.

Нізкі паказчык перахопу гэтых ракет робіць іх сур'ёзнай пагрозай для ЗРС С-400 і наступствам можа стаць поўнае "выключэнне" Крыму са складніку СПА вялікага радыюсу дзеяння.

Сваю эфектыўнасць MGM-140B Block 1A супраць ЗРС С-400 паказалі. Справа засталася, здавалася б, за малым - атрымаць ад ЗША дастатковую колькасць гэтай кампаненты, каб закончыць пачатую і раскрыць паветраную прастору Крыма для ўжо наступнай фазы аперавання.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках