21 траўня 2024, aўторак, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ды за гэтыя грошы можна ж было дзясяткі дзіцячых садкоў пабудаваць!»

35
«Ды за гэтыя грошы можна ж было дзясяткі дзіцячых садкоў пабудаваць!»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Як беларусы рэагуюць на навіну аб новай рэзідэнцыі Лукашэнкі.

Лукашэнка валодае вялікай рэзідэнцыяй "Усход" на беразе Заслаўскага вадасховішча, у якой прапісаны ягоныя сыны, нявесткі ды ўнукі. Дзеля гэтай рэзідэнцыі нават змянілі водаахоўную зону. Чытачка сайта Charter97.org востра адрэагавала на гэтую навіну:

- Мне ж давялося 20 гадоў з сям’ёй пражыць у інтэрнаце, каб набыць у прадмесці Менска жытло. Яго нам не далі задарма, а прадалі за цану, ніжэйшую за рынкавую, з крэдытам на 20 год. Але ж два дзесяцігоддзі жыцця прамінулі ў адным пакойчыку і з агульнай кухняй на ўвесь калідор.

Калі станавілася на чаргу, то адной з умоў было прапрацаваць у шпіталі і пражыць у інтэрнаце, каб атрымаць магчымасць займець ільготнае жытло. І штогод нам абяцалі, што грошы на будаўніцтва жылля для медыкаў з’явяцца ў наступным годзе. Маладая была, наіўная. Паверыла, што так і будзе. Увязалася я ў гэтую гонку жыцця. Гонку, якая доўжылася ажно два дзясяткі гадоў.

Цяпер ужо год жывём з сям’ёй у сваёй кватэры, і кожны мае свой пакой! Якая ж гэта раскоша для нас! Першы час мне пад вечар гулі ногі, здавалася, што дужа шмат прайшлася па сваёй кватэры. Гэта ж вам не 20 метраў на траіх. Але ж самі ведаеце, якое цяпер жыццё. “Трывожныя” торбы ў нас стаяць. І часам хочацца схапіць іх, кінуць кватэру і бегчы-бегчы ў свет вольны.

А тут чытаю, што дыктатар пабудаваў чарговы палац на тысячы квадратных метраў. Ды за гэтыя грошы можна ж было дзясяткі садкоў пабудаваць, якіх так не стае ў прадмесцях Менска, або закупіць абсталяванне для дзясяткаў раённых паліклінік, у якіх усё медычнае абсталяванне можна пералічыць на пальцах рук.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках