Лукашэнка рыхтуецца «рэгуляваць» крыптавалюту ў Беларусі
15- 23.04.2024, 18:16
- 10,070

Укладанні і зберажэнні беларусаў пад пагрозай.
Аналагічныя Расеі законы адносна рынку крыптавалют могуць прыняць і ў Беларусі. У планах рэжыму наступнае:
- забарона майнінгу крыптавалют;
- забарона абарачэння крыптавалюты крыптаабменнікам, біржам і P2P-платформам;
- забарона фінансавым арганізацыям праводзіць аперацыі з крыптавалютай;
- адказнасць за аплату тавараў і паслуг крыптавалютай;
- стварэнне платформы для канфіскаванай крыптавалюты.
Як падкрэслівае чытач сайта Charter97.org Сяргей, не сакрэт, што Лукашэнка любіць капіяваць расейскую рыторыку:
- Таму ў пытанні «крыпты» паступаць будзе аналагічна. Калі ў вясновую сесію ў Дзярждуме РФ прымуць закон аб рэгуляванні абарачэння крыптавалюты, то да канца года, упэўнены, усё вышэйназванае з’явіцца на парадку дня і ў Беларусі.
Такім чынам узнікаюць не толькі рызыкі для прыватнасці і бяспекі звестак карыстальнікаў крыптавалютамі, але і магчымасць страціць свае зберажэнні/укладанні.