«Што з намі будзе цяпер?»: жыхары Нарыльска зладзілі скандал праз перанос завода з РФ у Кітай
20- 23.04.2024, 19:01
- 34,734
Расейскі алігарх пастанавіў перанесці завод праз санкцыі.
Жыхары расейскага Нарыльска абураныя пастановай перанесці медную вытворчасць «Нарнікелю» ў Кітай. Расейцы баяцца, што яны страцяць сваю працу, а сам горад без буйной вытворчасці пачне ператварацца ў горад-прывід, падобны Варкуце, адзначае dialog.ua.
Расейскія СМІ паведамляюць, што жыхары горада эмацыйна адрэагавалі на заяву ўладальніка «Нарнікелю» алігарха Патаніна аб планах закрыць састарэлы медны завод і пабудаваць больш сучаснае прадпрыемства ў Кітаі.
Расейскі Тэлеграм-канал «Сібірскі экспрэс» вывучыў каментары ў найбуйнейшых пабліках паўночнага горада. Найбольшую падтрымку карыстальнікаў сабралі выказванні, у якіх ставяцца пытанні аб лёсах работнікаў прадпрыемстваў. А самыя песімістычныя жыхары прадраклі Нарыльску лёс закінутай Варкуты.
«Там [у Кітаі] танная рабочая сіла, а значыць, узрастуць даходы. Завод, які мае стратэгічнае значэнне, перавесці з краіны? Відавочна, развалакуць камбінат на часткі. Тое, што будавалася дзесяцігоддзямі і дасталася бясплатна, зараз руйнуецца свядома. Адзін кобальт прадаў на гады наперад, іншы расцягвае па свеце заводы. Што чакае нарыльцаў?» - пытае адна з карыстальніц у суполцы «Нарыльск NEWS2.
Расейскі алігарх Патанін напярэдадні паскардзіўся, што праз замежныя санкцыі для яго кампаніі стала недаступнае абсталяванне, неабходна для мадэрнізацыі Меднага завода пад новыя экалагічныя стандарты, таму кампанія надумала перанесці ў Кітай магутнасці, звязаныя з высокім перадзелам медзі.
У 2023 годзе на прадпрыемстве было выраблена 366 тысяч тон медзі, гэта прыкладна траціна ад усяго выпуску гэтага металу ў Расеі.