6 траўня 2024, панядзелак, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Усе ў Расеі сур'ёзна замітусіліся»

7
«Усе ў Расеі сур'ёзна замітусіліся»
ЦІМУР ІВАНОЎ І УЛАДЗІМІР ПУЦІН

Пуцін можа адправіць Шайгу на пенсію.

У Расеі затрымалі намесніка міністра абароны РФ Цімура Іванова. Спачатку паведамлялася, што справа тычыцца карупцыі, а зараз СМІ пішуць аб падазрэнні ў дзяржаўнай здрадзе.

Што гэта: барацьба "веж Крамля" або публічнае пакаранне? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з вядомым украінскім палітолагам, кіраўніком Цэнтра прыкладных палітычных даследаванняў "Пента" Уладзімірам Фясенкам:

- Упэўнены, што ў гэтай гісторыі ёсць рэальны факт маштабнай карупцыі, крадзяжу. Ёсць у Расеі такая традыцыя, калі пад кантролем чыноўнікаў апынаюцца вялізныя грошы, то спакуса вялікая.

Досвед постсавецкіх краін гаворыць аб тым, што чыноўнікам, якія займаюць такія вялікія пасады, курыруюць вялізныя праекты, вялікія дзяржаўныя закупкі, прапануюць адкаты, хабары і гэтак далей. Таму, паўтаруся, напэўна, тут ёсць факт карупцыі.

Далей жа пачынае працаваць ужо змаганне: палітычных, эканамічных і нават карупцыйных інтэрасаў. Маглі з'явіцца канкурэнты - каго пакрыўдзілі, хто не атрымаў нейкія падрады, але ведаў, каму і колькі далі. Вось яны і маглі надумаць адпомсціць, здаўшы Цімура Іванова.

Мяркую, што спрацавалі не толькі канфлікты эканамічных інтарэсаў, але і палітычныя таксама. Цяпер многія расейскія аналітыкі адзначаюць, што ў раскрутцы гэтай тэмы найбольш актыўную ролю адыгрывае медыяхолдынг братоў Кавальчукоў, а менавіта Юрыя Кавальчука (расейскі мільярдэр, суўладальніка банка "Расія", сябра Пуціна - заўв.).

Менавіта яны зараз актыўна раскручваюць тэму затрымання Іванова. Значыць, ёсць барацьба "веж Крамля" за палітычны ўплыў. Магчыма, што клан Кавальчукоў надумаў як мінімум аслабіць уплыў Шайгу, а можа іх наўпрост ці ўскосна пакрыўдзілі ў размеркаванні нейкіх вайсковых падрадаў, а яны там таксама хочуць мець сваю дзель. Яшчэ варыянт, што ў іх ёсць свой кандыдат на пасаду Міністра абароны РФ.

- Пад пагрозай можа апынуцца сам Шайгу?

- Гэта вельмі актуальнае пытанне. З розных ацэнак, кар'ерны ўзлёт Цімура Іванова быў звязаны з Шайгу. Ён вельмі блізкі да Шайгу, гэта чалавек з яго каманды. Тут я цытую расейскіх калег.

Натуральна, што рызыкі для Шайгу могуць быць, калі ён або дзяліўся з ім, або Шайгу прыкрываў Іванова. У выніку ўплыў Шайгу можа быць аслаблены, ён будзе пад жорсткім кантролем, трапіць у няласку Пуціна. Гэта ўжо паддывановая барацьба ў Крамлі. Шайгу апынуўся ў зоне рызыкі.

Замест яго людзей, Шайгу могуць паставіць на пасаду намесніка міністра чалавека, які не будзе пад яго кантролем. Гэта аслабіць і фінансавыя, і кіраўнічыя пазіцыі міністра абароны РФ. Самы дрэнны варыянт, што затрыманне Іванова можа быць выкарыстанае як нагода, каб адхіліць Шайгу ад цяперашняй пасаду. Але пакуль гэта пытанне, на якое няма адказу.

Дадам яшчэ, што ўсё будзе залежаць ад Пуціна. Бо Шайгу - адна з найбольш уплывовых фігур цяпер у Расеі, таму яго зняцце з пасады можа парушыць раўнавагу паміж “вежамі Крамля”. Таму зараз нельга дакладна сказаць, пойдзе Пуцін на такі крок ці не.

Калі была барацьба паміж Яўгенам Прыгожыным і Шайгу, то Пуцін дыстанцыяваўся ад гэтага канфлікту. У выніку мы ведаем, што здарылася з Прыгожыным. Шайгу ж пасля гэтага вельмі ўзмацніўся.

Цяперашняя ж справа можа быць выкарыстаная акурат для таго, каб прыцішыць запал, абмежаваць уплыў Шайгу, які стаў залішне вялікім.

Магчыма, Пуцін увогуле наважыцца адправіць Шайгу на пенсію. Кіраўнік РФ цалкам можа пайсці на такое кардынальнае абнаўленне.

Усё вельмі сур'ёзна (што бачна з расейскіх паблікаў) замітусіліся. Гэта няхай і ўскосная, але прыкмета таго, што барацьба ў асяроддзі Пуціна, паміж “вежамі Крамля” актывізуецца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках