СМІ: Украінская выведка дапамагла затрыманню намесніка Шайгу
8- 24.04.2024, 16:45
- 15,052

Уся справа ў хакерскім нападзе.
Затрыманне намесніка кіраўніка Мінабароны РФ Сяргея Шайгу Цімура Іванова - вынік дзеянняў Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны.
Як распавяла «РБК-Украіна» крыніца ў спецслужбах, у сакавіку 2024 года падраздзяленне ГУР МА правяло кібератаку, у выніку атрымаўшы доступ да канфідэнцыйнай інфармацыі і службовых дакументаў намесніка міністра абароны РФ Цімура Іванова.
Калі гэтая гісторыя стала вядомай у «шырэйшых расейскіх колах», супраць Іванова пачалі расследаванне паводле падазрэння ў карупцыі.
Расейскія СМІ, як пісаў сайт Charter97.org, пішуць, што намесніка Шайгу і зусім падазраюць у дзяржздрадзе.