Лукашэнка: Амерыканцы рыхтуюць беларускае вызваленчае войска
63- 25.04.2024, 12:09
- 20,666
Дыктатар баіцца вызваленчага паходу добраахвотнікаў.
Лукашэнка заявіў, што "амерыканцы за мяжой рыхтуюць беларускае вызваленчае войска". Сваімі страхамі ён падзяліўся падчас так званага УНС:
— Яго аснову павінен скласці полк Каліноўскага і іншыя добраахвотніцкія фармаванні, Беларускі добраахвотніцкі корпус.
Раней Лукашэнка казаў пра войскі NАТО ў Беларусі:
- Мэта - зайсці ў Беларусь і хаця б кавалачак зямлі захапіць, аб'явіць уладу сваю і паклікаць сюды замежных... Ну не наймітаў, а ўжо войскі. Яны ж – улада”.