5 траўня 2024, Нядзеля, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войска РФ толькі на адным кірунку страціла больш за 300 адзінак тэхнікі

4
Войска РФ толькі на адным кірунку страціла больш за 300 адзінак тэхнікі

Былі знішчаныя мінімум тры брыгады.

Расейскае войска нясе вялікія страты ў жывой сіле і лёгкабраняванай тэхніцы падчас ударна-штурмавых дзеянняў: агулам 85% страт - як у жывой сіле, так і ў тэхніцы - супраціўнік нясе на Усходнім кірунку. Пра гэта Liga.net паведаміў спікер АСГВ «Хорціца» Назар Валошын.

Валошын расказаў, што важную ролю ў тым, што вораг нясе вялікія страты, адыгрываюць мінныя загароды і FPV-дроны, якія дапамагаюць спыняць лёгкабраняваную і браняваную тэхніку праціўніка.

Ён акцэнтаваў, што воіны дэсантна-штурмавой Таўрыйскай брыгады за шэсць месяцаў баёў на адным з кірункаў знішчылі больш за 300 адзінак варожай тэхнікі.

«А гэта як мінімум тры варожыя брыгады!» - падкрэсліў ён.

Паводле звестак Генеральнага штаба УСУ, больш за ўсё нападаў расейскіх войск за мінулы дзень было на Навапаўлаўскім кірунку - 24, Бахмуцкім і Аўдзееўскім - па 21, Ліманскім - 19.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках