Літоўская мытня забрала ў беларуса BMW за €41 тысячу
9- 26.04.2024, 21:06
- 9,894
Ён мог перавозіць яго для продажу ў РФ.
Літоўскія мытнікі затрымалі аўтамабіль BMW 730 LDxDrive, якім кіраваў беларус.
Аўто арыштавалі, бо падумалі, што ён пераганяе машыну не для сябе – а значыць, яго дзейнасць падпадае пад санкцыі ЕЗ, паведамляе Мытная служба Літвы.
Яго кошт – 41 000 еўраў.
Беларус паведаміў мытнікам, што вязе аўтамабіль з адной з краінаў ЕЗ для асабістага карыстання. Аднак пры праверцы супрацоўнікі мытні засумняваліся ў ягонай праўдзівасці: яны западозрылі, што перагон аўтамабіляў – гэта бізнэс беларуса.
У Мытнай службе Літвы адзначылі, што беларусу пагражае штраф і канфіскацыя машыны. У літоўскай установе падкрэслілі, што аўтамабіль не з'яўляецца аб'ектам санкцый, але вось перавозка тавараў беларусамі і беларускімі кампаніямі ў камерцыйных мэтах праз тэрыторыю ЕЗ падпадае пад абмежаванні.