«Вось і надумалі заняцца пірацтвам»
5- 27.04.2024, 20:49
- 13,016
Злодзеі і рабаўнікі па-іншаму і жыць не могуць.
У рэдакцыю сайта Charter97.org напісала чытачка Анастасія з Гомеля:
- Мой муж - аматар футбола, з цікавасцю глядзіць Лігу чэмпіёнаў, ангельскую Прэм'ер-Лігу, Кубак свету і Еўропы ў футболе. Пасля 2020-га года ў нас з ім была размова аб тым, што сваім хобі ён падтрымлівае грашыма БТ, дзе трансляваліся гульні. Бо гэта былі адзіныя перадачы, якія мы глядзелі са ўсяго тэлевізійнага пакета.
Пасля падзей 2020-га трансляцыі з «недружалюбных краін» паказваць перасталі, і мы тут жа адключылі гэты пакет. Памятаю званок - апытанне, чаму мы адмаўляемся ад паслуг. Адказ быў кароткі: няма футбола - няма пакета.
І вось на днях чытаем навіну, што Кубак Еўропы ў футболе ўсё ж пакажуць, толькі пірацкую версію. Мусіць, такіх адмоў ад іх паслуг яны атрымалі шмат, бо ніякімі «азвяронкамі» колькасць праглядаў не падняць. А падняць ох як трэба!
Вось і надумалі заняцца пірацтвам! Яно і не дзіўна: злодзеі, рабаўнікі і забойцы па-іншаму і жыць не могуць. Такая іх натура: не скраў - не пражывеш. Не падмануў - пражыў дзень дарма. Не правёз кантрабанду - не азалаціўся.
Аб прэстыжы і рэпутацыі думаць жа не трэба, бо іх даўно няма. Дакладней, рэпутацыя зладзеяў ёсць, і яе старанна падтрымліваюць.
Але ж і беларусы не дурні - пірацкую версію можна паглядзець і ў інтэрнэце без дапамогі БТ.