13 траўня 2024, панядзелак, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне збілі знакамітага майстра даносаў

34
У Нямеччыне збілі знакамітага майстра даносаў
НІКЛАС МАТЭІ

Юны немец напісаў тысячы даносаў на землякоў.

18-гадовы Ніклас Матэі, вядомы як майстар даносаў, зазнаў напад у суботу ўвечары, калі сядзеў ля чыгуначнага вакзала на пасажырскім крэсле машыны свайго сябра-стрымера з Брандэнбурга.

Аўтамабіль атачылі некалькі дзясяткаў чалавек. Падчас размовы на павышаных тонах адзін з людзей раптоўна ўдарыў яго па твары праз адчыненае акно. Ніклас сам выклікаў хуткую і паліцыю, піша Bild.

За апошні час 18-гадовы Ніклас Матэі з Грэфенхайніхена (зямля Саксонія-Анхальт на ўсходзе Нямеччыны) стаў вядомы на ўсю краіну. Ён называе сябе ў сацсетках майстрам даносаў, за мінулы год ён напісаў на землякоў 4227 скаргаў. У іх ліку – даносы на галінку, якая ўпала на дарогу, і гучны пыласос.

Нядаўна юны немец заявіў пра жаданне пераехаць жыць у Швэцыю.

Ён падкрэсліў, што ў швэдскім горадзе Упсала плацяць 100 кронаў (блізу €8,7) за інфармацыю пра няправільную паркоўку.

Юнак мяркуе, што стаў бы там мільянерам. Ён дадаў, што яму патрэбныя грошы на авіяквіток, прафесійную фотатэхніку ці на службовы аўтамабіль.

Матэі дадаў, што не гатовы цяпер выдаткаваць свае ашчаджэнні на пераезд. Ён таксама абвясціў збор сродкаў на сваю працу. «Майстар даносаў», як сябе называе Матэі, заявіў, што хацеў сабраць такім чынам €100 тысячаў, але за месяц атрымаў толькі €4 тысячы.

Амаль усе апытаныя грамадзяне вельмі незадаволеныя такой актыўнасцю Матэі, у выніку чаго ён увесь час сутыкаецца з абразамі і агрэсіяй.

Ніклас хваліў спецслужбы Кітая і выступіў за адраджэнне «Штазі» – рэпрэсіўнага Міністэрства дзяржбяспекі ГДР.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках