13 снежня 2024, Пятніца, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«А як будуць шукаць працаўнікоў? З ЛПП?»

7
«А як будуць шукаць працаўнікоў? З ЛПП?»

Беларуска ўстурбавалася праз магільнік ядзерных адкідаў.

У СМІ з'явілася навіна аб магільніку ядзерных адкідаў у Беларусі, піша чытачка сайта Charter97.org:

- Згадалася мне, як падчас будаўніцтва электрастанцыі беларусаў запэўнівалі, што магільнік будзе знаходзіцца на бяскрайніх абшарах Расеі, дзе-небудзь далёка за Уралам. І вось цяпер маем, што маем.

Станцыю пабудавалі ў самым чыстым абшары Беларусі, мне, як простаму чалавеку, падаецца, абы бліжэй да мяжы з Літвой. Падаецца, размяшчэнне станцыі дыктавалася з Масквы. Станцыю ўводзілі ў эксплуатацыю са шматлікімі парушэннямі і прыпыненнямі.

Галоўнае ж пабудаваць, ніхто не паклапаціўся пра тое, куды падзець лішнюю электраэнэргію. У слоікі ж яе не закансэрвуеш. І вось у нашу вёску на 10 хат, палова з якіх пустая, вядуць кабель, і матывуюць пенсіянераў усталёўваць электрычныя катлы. Электраэнергія ж для іх каштуе танна.

Наш сусед за месяц плаціць толькі 50 рублёў за ацяпленне электрычнасцю. Жыццё як у казцы. Сусед дужа задаволены наяўнасцю электрастанцыі, бо дровы яму цягаць не трэба. Лёс наступных пакаленняў яго мала абыходзіць. Недзе ж падзенуць тыя адкіды.

І тут паўстае пытанне магільніка. Дзе ж яго будаваць? І кемныя лукашыстаў прапануюць збудаваць яго ў зоне адчужэння. Так, будаваць і працаваць на тым магільніку будуць, ведама ж, не Міколка і не Віктар Лукашэнкі, а простыя беларусы, якім пасля будаўніцтва выпішуць квіток на той свет, ну і адораць родных медалікам. А як будуць шукаць працаўнікоў на той магільнік? Мабыць, будуць накіроўваць з ЛТП або адпраўляць зняволеных.

Гэта як у той показцы: не мела баба клопату, купіла парася. Выгады ніякай, абы напаскудзіць. Усім і ўсюды.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках