3 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Польшчы аб падрыхтоўцы Лукашэнкі да вайны: Няхай паспрабуе

19
Кіраўнік МЗС Польшчы аб падрыхтоўцы Лукашэнкі да вайны: Няхай паспрабуе
РАДАСЛАЎ СІКОРСКІ

Радаслаў Сікорскі адказаў беларускаму дыктатару.

Лукашэнка заявіў, што рыхтуецца да вайны. Журналісты «Зеркало» папрасілі кіраўніка міністэрства замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага пракаментаваць заяву дыктатара.

- Няхай паспрабуе. Паглядзім, хто пераможа, - адказаў Радаслаў Сікорскі.

Нагадаем, Лукашэнка падчас паездкі ў Гародню зноў выказаўся пра вайну.

“Нікому не верце, што мы хочам ваяваць. Мы рыхтуемся да вайны, я пра гэта кажу шчыра. "Хочаш міру - рыхтуйся да вайны" - не я гэта прыдумаў. Гэта вельмі правільна сказана”, - заявіў Лукашэнка (цытата ягонай прэс-службы).

Паводле ягоных слоў, у краіне вядзецца неабходная падрыхтоўка адпаведных падраздзяленняў, у войскі пастаўляюцца розныя тыпы ўзбраенняў і тэхнікі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках