27 лiпеня 2024, Субота, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маёр УСУ: Беларускія вайскоўцы не хочуць ваяваць ні за Пуціна, ні за Лукашэнку

48
Маёр УСУ: Беларускія вайскоўцы не хочуць ваяваць ні за Пуціна, ні за Лукашэнку
АЛЯКСЕЙ ГЕЦЬМАН
ФОТА: ATR

Яны могуць развярнуць зброю ў іншы бок.

Лукашэнка заявіў, што ён рыхтуецца да вайны. Аднак у яго прысутнічае моцны страх і ў выпадку выдачы каманды сваім войскам, беларускія добраахвотнікі змогуць спыніць пасоўванне войска.

Такое меркаванне a target="_blank" href=https://24tv.ua/ru/belarus-gotovitsja-k-vojne-esli-jeto-proizojdet-belorusskie-dobrovolcy-ostanovjat-ih-24-kanal_n2528074>«24 Каналу» выказаў ветэран расейска-ўкраінскай вайны, маёр запасу Аляксей Гецьман, адзначыўшы, што беларускія вайскоўцы не хочуць ваяваць ні за Уладзіміра Пуціна, ні за Лукашэнку. Таксама ён дадаў, што калі Лукашэнка наважыцца пайсці ў наступ, то ўкраінскія войскі не прымусяць доўга сябе чакаць.

На баку Украіны ваююць беларускія добраахвотнікі, якія неаднаразова, паводле слоў ветэрана расейска-ўкраінскай вайны, казалі, што калі беларусы пойдуць у наступ на Украіну, то яны просяць іх падраздзяленні накіраваць да іх, каб «пагаварыць».

- Там ёсць шмат знаёмых і беларусы, якія ваююць на баку Украіны, кажуць, што змогуць пераканаць вялікую колькасць беларускіх вайскоўцаў, якія дакладна не хочуць ісці ваяваць за Пуціна ці Лукашэнку. Цалкам магчыма, што гэтыя беларускія падраздзяленні развернуць зброю ў іншы бок, - адзначыў Гецьман.

Лукашэнка баіцца, што беларускія войскі змогуць развярнуцца і заяўляе, што трэба рыхтавацца да вайны, каб «даваць адпор». Сама ж Беларусь, маўляў, нападаць ні на каго не збіраецца. Ён мае страх, што беларускія вайскоўцы з прыкметамі беларускага войска (шаўронамі, сцягамі) перасякуць мяжу з Украінай са спробай наступальных дзеянняў.

- Дыпламатычныя сувязі з Беларуссю адразу ж будуць разарваныя пасля такога і мы будзем мець поўнае права атакаваць тыя тэрыторыі, з якіх атакуюць нас, - пракаментаваў ветэран расейска-ўкраінскай вайны.

Таксама Лукашэнка напалоханы, што міжнародная супольнасць яму не даруе атакі на Украіну і ніхто яму не пацісне руку.

- Лукашэнка думае, што як такіх прэтэнзій да яго няма, бо ён, маўляў, не вядзе баявых дзеянняў, а гэта робіць Расея. Я думаю, што Пуцін яго прымусіць і ён будзе сядзець побач на лаве падсудных, - заўважыў Гецьман.

Калі ўсё ж Лукашэнка наважыцца аддаць загад сваім войскам атакаваць Украіну, то, на думку ветэрана расейска-ўкраінскай вайны, адразу пойдуць размовы, што па тэрыторыі Беларусі таксама нельга страляць. На заклікі не наносіць удары па Расеі Украіна адказала, што ўкраінцы павінны бараніць сваю краіну. Таксама будзе і з паўночнымі суседзямі.

- Я ўпэўнены, што калі ён наважыцца аддаць каманду сваім войскам, то пасля зваротнага ўдару ад нас па вайсковых аб'ектах у Беларусі можа пачацца разбуральны працэс унутры краіны, - дадаў Гецьман.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках