Знішчальнікі F-16 ад Даніі будуць ва Украіне цягам месяца
5- 13.05.2024, 21:12
- 5,970
Данія мае намер перадаць Украіне 19 самалётаў.
Знішчальнікі F-16, якія Данія перадае Украіне, будуць у распараджэнні Паветраных сілаў УСУ цягам месяца.
Пра гэта заявіла прэм'ер-міністарка Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн, паведамляе Twitter (X) карэспандэнта Die Zeit Ёрга Лау.
«F-16 з Даніі будуць у паветры над Украінай цягам месяца», – сказала Фрэдэрыксэн.
Нагадаем, Данія мае намер перадаць Украіне 19 знішчальнікаў.