26 чэрвеня 2024, Серада, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ашуканцы ў чатах вельмі незадаволеныя»

4
«Ашуканцы ў чатах вельмі незадаволеныя»

Як у Беларусі блакуюць падазроныя пераводы.

З 1 сакавіка ў Беларусі пачала працаваць новая сістэма барацьбы з кібермахлярамі. Інфармацыя аб падазроных аплатах трапляе ў аўтаматызаваную сістэму апрацоўкі інцыдэнтаў Нацбанка (АСАІ), пасля чаго іх могуць заблакаваць.

МУС, СК і Нацбанк сёння на прэс-канферэнцыі расказалі, як гэта працуе і якія першыя вынікі.

Калі раней асноўным відам махлярства быў фішынг з падробленымі спасылкамі для крадзяжу грошай, то зараз зламыснікі перайшлі да вішынгу - гэта тыя самыя тэлефонныя аферысты з кол-цэнтраў за межамі Беларусі.

Са слоў намесніка начальніка галоўнай управы лічбавага развіцця папярэдняга следства СК Івана Судніковіча, новая схема працы з АСАІ дазваляе знайсці ўсе рахункі ў Беларусі, якія выкарыстоўваюць кібермахляры, "на працягу гадзін і дзён у аўтаматызаваным рэжыме" пасля звароту пацярпелага. Рух выкрадзеных грошай спыняюць, каб потым вярнуць іх законным уладальнікам.

Таксама выяўляюць “дропаў” - пасярэднікаў, якія адкрываюць на сябе рахункі. Ашуканцам стала складаней іх знаходзіць, бо раней яны маглі адкрыць рахунак за 5—10 рублёў, зараз стаўкі выраслі да 50 рублёў.

- Мы маніторым чаты ашуканцаў і бачым, што яны вельмі незадаволеныя тым, што ўкаранёная гэтая сістэма. Грошы яны могуць выкрасці, але яны да ашуканцаў не даходзяць, паколькі сістэма адсочвае ашуканскі ланцужок і блакуе вывад выкрадзеных грашовых сродкаў. Можна канстатаваць, што сістэма прыносіць вынік, для якога была створаная, - рэзюмаваў прадстаўнік СК.

Паводле звестак МУС, калі за чатыры месяцы 2023 года было больш за 4,8 тысячы крадзяжоў грошай з рахункаў беларусаў, то за такі ж прамежак гэтага года — крыху больш за 2 тысячы. Пасля ўкаранення новай сістэмы МУС бачыць эфект: у сакавіку зафіксавана 1,2 тысячы выпадкаў высокатэхналагічных махлярстваў, у красавіку - крыху больш за тысячу, за палову сакавіка - больш за 300.

З 1 сакавіка, калі пачала дзейнічаць сістэма, банкі спынілі падазроныя пераводы на суму больш за 2,3 мільёна рулёў. Для параўнання: за 2023 год агульная шкода для беларусаў склала 27 мільёнаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках