Амерыканскія інвестары распрадаюць акцыі EPAM
7- 17.05.2024, 15:10
- 9,442
![Амерыканскія інвестары распрадаюць акцыі EPAM](https://i.c97.org/ai/418885/aux-head-1618654021-20210417_epam_360.jpg)
Каціроўкі кампаніі рэзка абрынуліся.
Амерыканскі фонд AllianceBernstein прадаў буйную партыю акцый кампаніі EPAM.
Фонд з'явіўся сярод акцыянераў кампаніі з беларускімі каранямі ў 2023 годзе. У сярэдзіне красавіка AllianceBernstein, мяркуючы з інфармацыі Камісіі аб каштоўных паперах і біржах ЗША, валодаў 6,1% акцый кампаніі агульным коштам каля $800 млн., піша dev.by.
Да канца 2023 года ў распараджэнні фонду засталося толькі 1,6% акцый EPAM. Фонд знік са спісу акцыянераў, чый пакет перавышае 5%. Сузаснавальніку кампаніі Аркадзю Добкіну належыць 3,5% акцый.
Квартальная справаздача EPAM выйшла на мінулым тыдні. Пасля публікацыі каціроўкі кампаніі рэзка абрынуліся з $249 да $182 за акцыю. Інвестараў напалохалі змрочныя прагнозы аб даходах і складанасці з попытам.
Цяпер акцыі EPAM прадаюцца пза $189 за штуку.