23 чэрвеня 2024, Нядзеля, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: За апошнія два месяцы ні адна з брыгадаў не скардзіцца, што няма артснарадаў

15
Зяленскі: За апошнія два месяцы ні адна з брыгадаў не скардзіцца, што няма артснарадаў

Паводле ягоных словаў, гэта ўпершыню за гады вайны.

Ёсць прагрэс у пастаўках артылерыйскіх снарадаў для Узброеных сілаў Украіны, нават без чэшскай ініцыятывы.

Як інфармуе LIGA.net, пра гэта на сустрэчы з журналістамі паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Нават да чэшскай ініцыятывы ў нас ёсць прагрэс. Упершыню за гады вайны ніводная з брыгадаў не скардзіцца, што няма артылерыйскага снарада. І гэта адбываецца цягам апошніх двух месяцаў», – сказаў Зяленскі.

Украінскі лідар адзначыў, што давядзецца яшчэ шмат працаваць. І чэшская ініцыятыва, паводле ягоных словаў, «будзе ісці». Таксама прэзідэнт анансаваў ініцыятыву, у рамках якой партнёры будуць даваць Украіне сродкі на вытворчасць беспілотнікаў і сродкаў радыёэлектроннай барацьбы.

«Тэхнічныя паказнікі нашых дронаў становяцца лепшымі. Мы пачынаем іх шмат вырабляць, а на іх няма грошай, можам вырабляць больш, чым ёсць грошай», – канстатаваў Зяленскі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках