27 лiпеня 2024, Субота, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ: Палітвязні ў Беларусі павінны быць вызваленыя і рэабілітаваныя

5
ЕЗ: Палітвязні ў Беларусі павінны быць вызваленыя і рэабілітаваныя

Безумоўна.

21 траўня ў Міжнародны дзень салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі Еўрапейская служба замежных дзеянняў (ЕСЗД) заявіла, што Еўрапейскі звяз «выступае на баку народа Беларусі».

«Усе палітвязні павінны быць безумоўна вызваленыя і рэабілітаваныя. Усе вінаватыя павінны быць прыцягнутыя да адказнасці», - запатрабавала ЕСЗС на сваёй старонцы ў Х.

Беларускія праваабаронцы абвясцілі 21 траўня Днём салідарнасці з палітвязнямі невыпадкова - у гэты дзень у 2021 годзе ў шклоўскай калоніі № 17 (Магілёўская вобласць) пры загадкавых абставінах памёр актывіст Вітольд Ашурак. З таго часу ў няволі памерла яшчэ не менш за пяць чалавек.

Варта адзначыць, што палітвязняў у Беларусі значна больш за тую лічбу, якую прэзентуюць праваабарончыя арганізацыі. Следчы камітэт абвясціў пра больш як 10 тысяч крымінальных спраў пратэстнай накіраванасці, што дазваляе ацаніць рэальныя маштабы рэпрэсій.

Праваабаронцы проста не ў стане падлічыць колькасць палітвязняў у Беларусі і ёсць шмат пытанняў да тых крытэраў, якія яны выкарыстоўваюць у ацэнцы людзей, якіх сёння кідаюць за краты.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках