27 лiпеня 2024, Субота, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць Паліны Шарэнды-Панасюк завялі новую крымінальную справу

17
Супраць Паліны Шарэнды-Панасюк завялі новую крымінальную справу
ПАЛІНА ШАРЭНДА-ПАНАСЮК

Яна знайшлася ў Гомельскім следчым ізалятары.

Палітычная зняволеная, актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла на волю з калоніі ў прызначаную дату. Ейны муж, актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда распавёў сайту Charter97.org, што супраць яе распачатая новая крымінальная справа:

- Блізкія і знаёмыя прыехалі да Рэчыцкай калоніі, каб сустракаць яе ранкам. Яны дачакаліся 9 гадзін, але Паліна на гэты час не выйшла. Маці Паліны патрапіла на прыём да намесніка начальніка калоніі. Ён сказаў, што Паліну яшчэ 19 траўня этапавалі з калоніі №24, а куды менавіта - ёй не сказалі.

Пасля гэтага сваякі паехалі ў Гомель. Першае, куды яны заехалі, - гэта Гомельскі следчы ізалятар. Высветлілася, што яна знаходзіцца менавіта там. Адміністрацыя сказала, што супраць маёй жонкі распачатая крымінальная справа. Гэтую справу вядзе Рэчыцкі СК. Зразумела, што калі гэтая крымінальная справа, Паліне найбліжэйшыя дні павінна быць вынесенае абвінавачанне. Паводле якога артыкула - мы пакуль не ведаем.

Паліну Шарэнда-Панасюк затрымалі 3 студзеня 2021 года. Сілавікі выламалі дзверы кватэры, правялі агляд, канфіскавалі шэраг рэчаў, а Паліну затрымалі і ў кайданках адвезлі ў ІЧУ. Пазней яе перавялі ў следчы ізалятар.

9 чэрвеня 2021 г. суд Маскоўскага раёна Берасця прысудзіў яе да двух гадоў калоніі.

Увесну 2022 года яна не выйшла на волю, на Паліну завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК і прысудзілі дадатковы год калоніі.

Але і вясной 2023 года яна не выйшла на волю: паводле артыкула 411 палітычная зняволеная атрымала яшчэ год калоніі. За гэтыя гады яе некалькі разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар, а таксама на шэсць месяцаў адправілі ў ПКТ. Паліна знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі. У калоніі ў актывісткі "Еўрапейскай Беларусі" моцна пагоршылася здароўе.

Апошнім часам адбывала пакаранне ў калоніі ў Зарэччы Рэчыцкага раёна.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках